21 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Веласіпедыст загінуў у выніку двайнога наезду ў Аршанскім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама. На аўтадарозе каля вёскі Панізоўе Аршанскага раёна прыблізна ў 20.05 кіроўца мікрааўтобуса "Мерседэс-Бенц" наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку па краі праезнай часткі, а затым трапіў пад колы "Аўдзі А6", які ехаў ззаду, 48-гадовага жыхара Магілёва. Ад атрыманых траўм у выніку двайнога наезду невядомы мужчына (прыблізна 45-55 гадоў) сканаў на месцы. Кіроўца мікрааўтобуса не спыніўся, супрацоўнікі міліцыі знайшлі яго пазней у ходзе аперацыі "Перахоп". Літаральна праз паўгадзіны па гэтым жа ўчастку дарогі на аўтамабілі "Фальксваген Гольф" ехаў 76-гадовы пенсіянер. Ён, не заўважыўшы агароджанае святлоадбівальнымі элементамі месца здарэння, праблескавыя маякі на машыне хуткай дапамогі і медыкаў, якія стаялі побач з ёй, урэзаўся ў машыну хуткай дапамогі. У выніку двое фельчараў Аршанскай цэнтральнай паліклінікі 1991 і 1972 гадоў нараджэння атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.-0-

БЕЛТА