З 1 верасня 2025 года веласіпедыстам і кіроўцам СПМ дазволена не спешвацца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі толькі ў трох выпадках:

пры руху па лініі тратуароў або абочын, саступаючы дарогу іншым транспартным сродкам;

пры руху па велапераездзе, які абсталяваны транспартным святлафорам для веласіпедыстаў;

пры руху на скрыжаванні па веласіпедным пераездзе або не далей за 1 метр ад правага краю праезнай часткі дарогі, калі гэта дапускаецца ПДР, кіруючыся патрабаваннямі транспартных святлафораў або рэгуліроўшчыка для транспартных сродкаў, а на нерэгулюемым скрыжаванні - правіламі праезду нерэгулюемых скрыжаванняў і дарожнымі знакамі прыярытэту.

Ва ўсіх астатніх выпадках неабходна спешвацца!

Будзьце ўважлівыя і выконвайце Правілы дарожнага руху!