Да пачатку навучальнага года засталося менш за тыдзень. Каб апошнія дні лета прайшлі бяспечна, юныя веласіпедысты Аршанскага рэгіёна нагадваюць правілы бяспечных паводзін.
Да пачатку навучальнага года засталося менш за тыдзень. Каб апошнія дні лета прайшлі бяспечна, юныя веласіпедысты Аршанскага рэгіёна нагадваюць правілы бяспечных паводзін.
Пры руху на веласіпедзе забараняецца:
перамяшчацца на няспраўных веласіпедах;
рухацца, не трымаючыся за руль абедзвюма рукамі і (або) не трымаючы ногі на педалях;
перавозіць пасажыраў, за выключэннем выпадкаў перавозкі на веласіпедзе дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні;
асобам, малодшым за 14 гадоў, кіраваць веласіпедам на дарозе без суправаджэння дарослага (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў, веласіпедных і пешаходных дарожак).
Веласіпедыст з'яўляецца ўдзельнікам дарожнага руху, таму для ўласнай бяспекі, а таксама бяспекі навакольных, яму неабходна выконваць ПДР.