Вераніка Хомбак, намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»:
— Рашэнне абвясціць 2026-ы Годам беларускай жанчыны падкрэслівае найглыбейшую ролю прадстаўніц прыгожага полу ў грамадстве, іх уклад у сям'ю, працу і развіццё дзяржавы. Яно заклікана сфарміраваць нацыянальны вобраз жанчыны-працаўніцы і папулярызаваць яе ролю, што адлюстроўвае павагу да яе сілы, мудрасці і клопату. Дакумент накіраваны таксама на падтрымку мацярынства і сямейных каштоўнасцей, адзначаючы жанчын, якія сумяшчаюць кар'еру і выхаванне дзяцей. Гэта афіцыйнае прызнанне важнасці жанчыны як асновы сям'і і грамадства, ахоўніцы хатняга ачага і рухаючай сілы краіны.Вельмі важна, што Прэзідэнт надаў належную ўвагу жанчыне. Яна не толькі ахоўніца хатняга ачага, якая вядзе хатнюю гаспадарку і выхоўвае дзяцей. У нас шмат жанчын занята ў эканоміцы краіны, і працуюць яны вельмі паспяхова. Таму я лічу аб'яўленне Прэзідэнтам 2026-га Годам беларускай жанчыны своечасовым і правільным. Гэта своеасаблівая падзяка жанчынам за іх прызначэнне на гэтай зямлі, за ўсё, што яны робяць: за мацярынства, працу, уклад у эканоміку краіны, грамадскую дзейнасць, уменне падтрымліваць і натхняць і проста за тое, што яны ёсць. Мінулыя гады былі да чагосьці прывязаны, а гэты да кагосьці. І прыемна, што гэтым кімсьці сталі менавіта жанчыны. Будзем падсілкоўвацца і натхняцца тым, што гэта наш, жаночы год.
Мне як прадстаўніцы грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» вельмі імпануе, што прыгожай палове чалавецтва будзе нададзена звышважлівая ўвага. Арганізацыя па сваёй сутнасці вельмі магутная і ўплывовая, і гэта я адчула на сабе, будучы арганізатарам і ўдзельніцай праводжаных БСЖ розных мерапрыемстваў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню. У гэты асаблівы для нас год на Лепельшчыне будуць працягнуты акцыі, ініцыяваныя БСЖ, «Маміны пірагі», «Мы не побач – мы разам!» і іншыя. Безумоўна, будуць запушчаны і новыя праекты, а таксама конкурсы. Тут важная не столькі інфармацыйная падтрымка, колькі энергетыка, якую атрымліваеш, вяртаючыся з такіх сустрэч і мерапрыемстваў.