20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Верталёт французскай кампаніі Ecureuil АS 355 NP Дзяржаўнага пагранічнага камітэта разбіўся ў лесапаласе ў Пастаўскім раёне. У катастрофе загінулі пяць чалавек. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.
"Сёння арыенціровачна ў 15.45 у раёне вёскі Вілейты за кіламетр ад мяжы пацярпеў крушэнне верталёт органаў пагранічнай службы Ecureuil АS 355 NP. Верталёт выконваў заданне па ахове мяжы. На борце знаходзіліся два члены экіпажа і здымачная група прафсаюза, якая рыхтавала спецыяльны рэпартаж. Верталёт упаў і загарэўся. Усе загінулі. Зараз працуе спецкамісія, праводзяцца ўсе неабходныя мерапрыемствы, прадугледжаныя ў такіх выпадках", - распавёў Аляксандр Цішчанка.
Палет быў планавы. У склад здымачнай групы ўваходзілі Шатэрнік Юлія Мікалаеўна, Пракчаўскі Віталь Русланавіч, Шамалаў Сяргей Міхайлавіч.
Дзяржпагранкамітэт прыносіць спачуванні родным і блізкім загінуўшых.-0-
БЕЛТА
Верталёт Дзяржпамежкамітэта разбіўся ў лесапаласе ў Пастаўскім раёне: загінулі пяць чалавек
20.10.20110 праглядаў