Верхнядзвінскі масласырзавод не раз за апошнія гады бліскаў на міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках-кірмашах. З кожнай прывозіў дыпломы лаўрэата.

Верхнядзвінскі масласырзавод не раз за апошнія гады бліскаў на міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках-кірмашах. З кожнай прывозіў дыпломы лаўрэата.

На гэты раз сваю прадукцыю калектыў прадэманстраваў на адкрытым фестывалі сыру ў Гродне, удзел у якім прынялі 23 прадпрыемствы, прадставіўшы на дэгустацыю 70 узораў сваёй прадукцыі.

Прафесійнае журы ацэньвала сыры па гусце, водары, пластычнасці тэкстуры, раўнамернасці і форме адтулін, паслясмаку і нават упакоўцы. А спажыўцы ў конкурсе народнай дэгустацыі «Сыр на ўвесь свет» – смакавыя якасці. У выніку сыр «Эдэм» быў адзначаны дыпломам I ступені, а плаўлены «Славянскае золата» – дыпломам II ступені. Само прадпрыемства ўзнагароджана дыпломам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за распрацоўку і вытворчасць новага інавацыйнага віду прадукцыі.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by