19 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрытае акцыянернае таварыства "Верхнядзвінскі масласырзавод" рэканструюе ў 2014-2015 гадах ачышчальныя збудаванні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.
Кошт праекта складае Br35-40 млрд. У адпаведнасці з ім ачышчальныя збудаванні плануецца пашырыць з 500 куб.м да 1,7 тыс. куб.м, што абумоўлена павелічэннем аб'ёму скіду сцёкавых вод. У цяперашні час прадпрыемства вядзе прыём тэндэрных прапаноў. Да распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі плануецца прыступіць у другім паўгоддзі, а ў канцы 2014 - пачатку 2015 года пачаць будаўнічыя работы. Тэрмін завяршэння праекта намечаны на 2015 год.
Павышэнне водаспажывання, звязанае з пашырэннем масласырзавода, стала прычынай яшчэ аднаго ўзаемазвязанага праекта - будаўніцтва дзвюх свідравін па здабычы вады для тэхнічных патрэб з аб'ёмам інвестыцый у Br8 млрд.
За студзень 2014 года прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br35 млрд, што на 40% больш за аналагічны ўзровень мінулага года. Рэнтабельнасць продажаў за 2013 год склала 13,3%. На экспарт у Расію і Казахстан пастаўлена прадукцыі на $23,5 млн, тэмп росту да 2012 года склаў 114,4%.