У Бялынічах Магілёўскай вобласці 30 сакавіка прайшоў турнір па дзюдо сярод спартсменаў 1996 года нараджэння і малодшых. На яго сабраліся змагары больш чым з 30 гарадоў. Удзел у спаборніцтвах прынялі 8 лепельчан, з медалямі вярнуліся трое: 1 месца – Кірыл Кузьмічонак, у вагавой катэгорыі да 35 кг., 2 месца – Дзмітрый Груг у вагавой катэгорыі да 50 кг., 3 месца – Сяргей Ганчар у вагавой катэгорыі да 60 кг.
- У хлопцаў была даволі моцная канкурэнцыя, у кожнай вагавой катэгорыі па 30-40 чалавек, - падзялілася трэнер Галіна Попава.
Яўгенія Лях