Вясеннія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці 14 і 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў аблвыканкаме.

Вясеннія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці 14 і 28 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў аблвыканкаме.

На кірмашах будзе арганізаваны продаж садова-агароднага інвентару, саджанцаў пладова-ягадных культур, мінеральных угнаенняў, а таксама будматэрыялаў. Тут жа можна будзе набыць гародніну і садавіну ўраджаю мінулага года.

У Віцебску 4 мая адбудзецца традыцыйная выстаўка-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі рэгіёна.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)