У Лепелі адкрылася штогадовая арт-выстава «Вясновыя фарбы», якая сабрала працы вучняў школы мастацтваў. Палюбавацца на карціны могуць бацькі, педагогі, паспяховыя мастакі і самі дзеці.
Шэсцьдзесят тры працы, і гэта толькі малая доля, бо выстаўлена па адной ад вучня, за выключэннем некаторых, чыіх карцін 2-3.
Загадчыца аддзялення мастацкага напрамку ДШМ Марыя Будрэвіч выказала пажаданні стварыць персанальныя выставы вучняў. Цяпер іх 55 чалавек, і ў кожнага за навучальны год сабраўся цэлы багаж напрацовак.
Карціны разнапланавыя, мноства сюжэтных ліній, добрая тэхніка. Адчуваецца глыбокі патрыятызм: «На завалінке» — выява адпачынку ў нацыянальным стылі, «Сенакосная пара» — касары ў беларускіх строях па пояс у траве, «У ноч на Івана Купалу», «Каляда», «Зазыванне вясны». Прыцягвае ўвагу змястоўная карціна «На прыпынку» — тонка перадае сутнасць будняў. Асобна размешчаны чатыры карціны, прысвечаныя Айчыннай вайне 1812 года.
Выстава хоць і традыцыйная, некаторыя змены ўсё ж ёсць. Сёлета не прадстаўлены працы выпускнікоў. Прычына — новаўвядзенні, па якіх цяпер навучанне на мастацкім аддзяленні не чатыры гады, а пяць. Адпаведна, выпускнікоў у 2012 годзе проста няма — падрыхтоўка стала на год даўжэй. Больш таго, набралі эксперыментальную групу, у ёй займаюцца дзеці шасці і сямі гадоў, у той час як раней прымалі з дзевяцігадовага ўзросту. Працы гэтых малых вылучаюцца, адчуваецца — яны яшчэ ў пачатку творчага шляху, і ў гэтым ёсць свае плюсы — падкупляюць сваёй непасрэднасцю.
З карцін глядзяць вясёлыя героі японскіх мультфільмаў у стылі анімэ. Анімэ адрозніваецца характэрнай манерай малявання персанажаў і фонаў. Складана прайсці міма маляўнічай матылі, складзенай з асколкаў паперы, і карцін са звычайных нітак.
Гэтыя карціны выглядаюць як жывыя, на іх сыходзіць шмат часу. Так, Аліна Голубева над «Лебедзямі» працавала паўгода.
Удалося адабраць шэраг падобных работ і адправіць на міжнародную выставу ў Венгрыю, вынікі будуць вядомыя восенню.
Ірына Анілевіч разглядала патрыятычную працу «Беларусь мая», выкананую таксама ніткамі. І з гонарам адзначыла, што гэта рук яе дачкі Ані.