Практычна ўсе травяныя палы адбываюцца па віне грамадзян. Даволі часта такія загаранні выходзяць з-пад кантролю і імкліва распаўсюджваюцца на вялікія плошчы.

Практычна ўсе травяныя палы адбываюцца па віне грамадзян. Даволі часта такія загаранні выходзяць з-пад кантролю і імкліва распаўсюджваюцца на вялікія плошчы.

Нягледзячы на тое, што сезон травяных палоў складае ўсяго некалькі тыдняў, ён носіць масавы характар. Навукова даказана, што травяныя палы не прыносяць карысці глебе і расліннасці. Таксама падчас травяных палоў гіне вельмі шмат жывёл і птушак, якія жывуць у сухой траве, а таксама насякомых.  Таксама неабходна адзначыць, што пры жанні травы адбываюцца выкіды ў атмасферу вуглякіслага газу, што неспрыяльна адбіваецца на самаадчуванні людзей, асабліва тых, хто пакутуе захворваннямі органаў дыхання. Травяныя палы прыводзяць да рознага роду пашкоджанняў гаспадарчых пабудоў, да загаранняў жылых дамоў, што, у сваю чаргу, можа быць прычынай атрымання апёкаў і нават гібелі людзей.

Міфы пра травяныя палы

Міф 1: Выпальванне травы прагравае глебу і абагачае яе попелам, у выніку чаго на выгарэлых участках новая трава з’яўляецца хутчэй і расце лепш.

Эфект больш хуткага росту травы пасля травяных палоў — уяўны: сухая трава проста хавае маладыя зялёныя парасткі, у той час як на чарнеючых выгарэлых участках зялёная трава добра заўважная. Глеба ад хуткацечнага травянога пажару праграваецца нязначна, але пры гэтым гінуць пупышкі і насенне траў на паверхні або ля самай паверхні зямлі, карысныя мікраарганізмы і дробныя жывёлы.

Што ж тычыцца угнаення глебы попелам, травяны пажар не дадае нічога новага: мінеральныя пажыўныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, усё роўна трапілі б у глебу пры раскладанні сухой травы (а ўлетку, у цяпле, яна раскладаецца вельмі хутка). Пасля пажару ўтвораны попел не пранікае ў глебу, а застаецца на яе паверхні і першы ж моцны дождж змывае яго ў ручаі і рэкі, дзе рабіць яму зусім няма чаго. Гэта значыць, абагачэнне попелам не адбываецца.

Міф 2: Калі спаліць траву вясной, то гэта заб’е ўсіх кляшчоў, гадзюк і іншых небяспечных жывёл, шкоднікаў, а карысныя звяры і птушкі паспеюць уцячы/адляцець.

Магчыма, кляшчы і гадзюкі не ратуюцца. Але. Выпальванне сухога травастою прыводзіць да гібелі кладак і месцаў гнездавання такіх птушак, як крыква, чырок-чарот, чыбіс, травнік, бекас, чаротная і звычайная аўсянкі,