Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе...

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе:

Згодна Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і грамадзянам забараняецца выпальванне сухой расліннасці і яе рэшткаў на корані на землях сельскагаспадарчага прызначэння і землях іншых катэгорый, трыснягу, чароту і іншых зараснікаў дзікарослых раслін у месцах насялення і размнажэння дзікіх жывёл, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

Выпальванне сухога травастою выклікае гібель кладак і месцаў гняздоўя птушак. Пры моцным травяным пажары гінуць практычна ўсе жывёлы, якія жывуць у сухой траве або на паверхні глебы (зайцы, вожыкі, земнаводныя). Нехта згарае, нехта задыхаецца ў дыме. На пажарышчах вельмі часта знаходзяць згарэлыя птушыныя гнёзды са слядамі яек, абгарэлых слімакоў, грызуноў, дробных млекакормячых. Пры вясновым выпальванні пашкоджваюцца дрэвы, асабліва іх каранёвая шыйка. Сухая леташняя трава – гэта не смецце, а жылы дом, прытулак, умовы для жыцця, створаныя самой прыродай.

За дадзенае парушэнне прадугледжана адказнасць згодна ч.3 арт. 15.37 КоАП РБ. Парушэнне дадзеных патрабаванняў цягне накладанне штрафу ў памеры да сарака базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад ста да тысячы базавых велічынь.

Усім грамадзянам, якім вядомы выпадкі парушэння правілаў прыродаахоўнага заканадаўства, просьба паведаміць па тэл. «гарачай лініі» у Лепельскую МРИ 4 36 85.