Вось і прыйшоў час найважнейшай сельскагаспадарчай кампаніі — вясновай палявой 2021 года. Не дарма кажуць: “Што пасееш — тое і пажнеш”. Каб яна прайшла ва ўстаноўленыя тэрміны і якасна, у раёне вядзецца вялікая мэтанакіраваная праца.

Вось і прыйшоў час найважнейшай сельскагаспадарчай кампаніі — вясновай палявой 2021 года. Не дарма кажуць: “Што пасееш — тое і пажнеш”. Каб яна прайшла ва ўстаноўленыя тэрміны і якасна, у раёне вядзецца вялікая мэтанакіраваная праца.

Каб абмеркаваць важныя пытанні, якія тычацца палявых работ, на базе СПФ «Заазер'е» адбылася калегія, у рабоце якой прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Мончык, намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Віцебскі мясакамбінат» Андрэй Анатольевіч Булаўкін, а таксама спецыялісты райсельгасхарча, кіраўнікі, галоўныя інжынеры і аграномы сельгаспрадпрыемстваў раёна.

На прыкладзе СПФ «Заазер'е» пагаварылі, як прадпрыемствы раёна гатовыя да палявых работ. Тут хочацца адзначыць, што на прасторах за вёскай Матюшына ўжо бачныя прыгожыя энергонасычаныя трактары.

Дырэктар СПФ «Заазер'е» Аляксандр Быкаў расказаў, наколькі гатова гаспадарка да вяснова-палявых работ, паказаў пасяўныя плошчы, якія будуць засеяны гэтай вясной сельскагаспадарчымі культурамі і якія насенне лягуць у глебу.

Кожны меў магчымасць выказаць сваё меркаванне, падзяліцца вопытам. Абгаварылі пытанні, якія тычацца якасці насеннага матэрыялу, набыццё насення высокіх рэпрадукцый і эліты і многія іншыя.