Разам з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгай Бажэнавай і памочнікам урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталляй Тарасавай адправіўся ў рэйд і карэспандэнт газеты

Сёння праведзены агляд санітарнага стану вуліц, кантэйнерных пляцовак для збору ТКО, грамадзянскіх могілак на тэрыторыі Лепельскага сельсавета.

Зялёны Востраў, Старое Лядна, Вялікае і Малое Жажліна, Ірынполле, Экімань, Зарыбіна… У спісе больш за 10 маляўнічых вёсак, якія ўтапаюць у колерах пладовых дрэў. Але засмучае адна праблема — несанкцыянаваныя, прыхаваныя жыхарамі звалкі ў кустах, а таксама смецце каля кантэйнераў для ТКО.

Па выніках рэйду адказным суб'ектам гаспадарання будуць накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Работа па кантролі за добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі будзе працягнута. Наступны рэйд — у Бароўскім сельсавеце.