У гэты перыяд у вадзе больш за ўсё пажыўных рэчываў і корму. Гэта робіцца для падтрымання разнастайнасці рыб, паляпшэння якасці ўлову.

Такія мерапрыемствы былі праведзены на возеры Доўгае на тэрыторыі паляўнічага комплексу "Доўгае" Лепельскага лясгаса. Каардынавалі працэс прадстаўнікі зацікаўленых службаў - упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, Лепельскага лясгаса, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама міжраённай інспекцыі жывёльнага і расліннага свету.

Колькасць выпушчаных у ваду асобін - 1250 штук, а іх агульная вага складае 320 кілаграм. Дарэчы, на Лепельшчыну бадзёрыя карпы былі дастаўлены з рыбгаса "Грыцава" Маладзечанскага раёна.