Напярэдадні ва ўсіх установах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі прайшлі Дні адчыненых дзвярэй.
Так, навучэнцы аграгруп Лепельскага раёна ў Дзень адчыненых дзвярэй наведалі Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.
Школьнікі пазнаёміліся са спецыяльнасцямі аграрнага ВНУ, правіламі прыёму, асаблівасцямі залічэння абітурыентаў на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Асаблівую цікавасць выклікала экскурсія па аўдыторыях і майстэрнях факультэтаў універсітэта, дзе пазнаёміліся з новымі тэхналогіямі і абсталяваннем у АПК, лепшымі ўзорамі сельскагаспадарчай тэхнікі, атрымалі магчымасць праехаць на машыне-трэнажоры.
Хлопцы лічаць, што сельскагаспадарчая сфера сёння з'яўляецца высокатэхналагічнай, а праца людзей дадзенай прафесіі каштоўная і карыстаецца заслужанай павагай у грамадстве.
Вясна — час выбару для абітурыентаў!
25.3.20250 праглядаў