6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны вецер сарваў сёння дах Сафійскага сабора ў Полацку, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяжурны МНС Беларусі.
Паводле яго слоў, ветрам, парывы якога дасягалі 28 метраў у секунду, пашкоджана каля 300 кв.м даху сабора. Вецер таксама абясточыў каля сотні населеных пунктаў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей. Пры гэтым, па словах дзяжурнага, найбольш пацярпеў Віцебскі рэгіён.-0-
БЕЛТА
Вецер сарваў дах з Сафійскага сабора ў Полацку
6.10.20120 праглядаў