Сёння адпачывальнікі наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Востраў слёз у Мінску. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Востраў слёз азнаёміліся з вялікімі камянямі-валунамі з назвамі афганскіх правінцый, дзе ваявалі савецкія войскі, а значыць, дзе гінулі беларусы.
Старшыня раённай арганізацыі ГА «БСВА» Сяргей Крывель расказаў аб дзейнасці арганізацыі, рабоце па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі, захаванні і ўвекавечанні памяці аб загінуўшых воінах і шмат аб чым іншым.