8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на бягучым тыдні чакаецца прахалоднае, дажджлівае і ветраное надвор'е. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначае прахалодная паветраная маса, якая паступае з поўдня Балтыкі, па паўднёвым усходзе адчуваецца ўплыў атмасфернага фронту. Да канца дня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўднёва-заходні парывісты. Тэмпература паветра складзе плюс 7-13 градусаў. У аўторак, 9 кастрычніка, надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Удзень па паўночна-заходняй палове краіны адчуецца ўплыў франтальных раздзелаў ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уночы істотных ападкаў не будзе, удзень па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі згусцяцца туманы. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, удзень па захадзе парывісты. Уночы тэмпература паветра складзе плюс 2-8 градусаў, месцамі чакаюцца замаразкі да нуля - мінус 3. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да плюс 7-13 градусаў. У наступныя двое сутак тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам цыклону, які рухаецца з Балтыйскага мора праз краіны Балтыі на паўночны захад Расіі. Чакаецца прахалоднае, дажджлівае і ветраное надвор'е. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ўсяго плюс 1-7 градусаў. У чацвер, 11 кастрычніка, на тарфяніках Брэсцкай вобласці месцамі замаразкі да нуля - мінус 2. Удзень паветра прагрэецца да плюс 5-11 градусаў.-0-

БЕЛТА