Нашае жыццё не было б поўным, не мей мы магчымасці атрымліваць асалоду ад спеваў птушак і цудоўнай музыкі, удыхаць водары кветак, першай вясновай лістоты і хвойнага лесу.
Нашае жыццё не было б поўным, не мей мы магчымасці
атрымліваць асалоду ад спеваў птушак і цудоўнай музыкі, удыхаць водары кветак, першай
вясновай лістоты і хвойнага лесу. Без сузірання прыгажосці навакольнага свету,
твораў мастацтва і атрымання задавальнення ад ужывання ў ежу любімых страў. А колькі радасці і шчасця, адчування любові і клопату, дастаўляюць дзецям і
дарослым звычайныя абдымкі!
Менавіта дзякуючы нашым органам пачуццяў наша жыццё яркае, разнастайнае і
эмацыянальнае.
У межах Сусветнага дня здароўя ў Домжарыцкай сельскай бібліятэцы прайшоў
інфармацыйна- пазнавальны ўрок "Бачым, чуем, адчуваем: органы пачуццяў
чалавека", на які былі запрошаны вучні 1, 2 і 4 класаў
Домжарыцкай школы з класнымі кіраўнікамі.
Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новага пра арганізм чалавека. З дапамогай
эксперыментаў (з заплюшчанымі вачыма, навобмацак, па гуках і г.д.) праверылі,
наколькі добра ў іх развіты пяць органаў пачуццяў: нюх, дотык, зрок,
слых і смак. Праверылі працу кожнага органа паасобку, пасля чаго зрабілі
выснову, што для атрымання найбольш поўнай і вычарпальнай інфармацыі аб
навакольным свеце, неабходна іх праца ў сукупнасці, бо пры парушэнні
функцыянавання якога-небудзь органа чалавек становіцца ўразлівым і часам
падвяргаецца вялікай небяспецы.
Таксама абмеркавалі правілы, якія трэба выконваць кожнаму, для таго, каб нашы
органы пачуццяў былі здаровымі.
З вялікім задавальненнем дзеці выканалі зарадку для вачэй, схему якой атрымалі
ад бібліятэкара і размяліся падчас фізкультхвілінкі.
У канцы мерапрыемства дзеці даведаліся, як з дапамогай рэльефна-кропкавага тактыльнага
шрыфта Брайля чытаюць людзі, пазбаўленыя зроку, і паспрабавалі самі прачытаць
прыказкі, запісаныя дадзеным шрыфтам.
Таццяна Смаляная, бібліятэкар Домжарыцкай сельскай бібліятэкі.