У пяты раз на Лепельшчыне прайшоў міжрэгіянальны фестываль «Віфлеемская зорка». У зале – аншлаг. Бацькі, бабулі і дзядулі, педагогі…

У пяты раз на Лепельшчыне прайшоў міжрэгіянальны фестываль «Віфлеемская зорка». У зале – аншлаг. Бацькі, бабулі і дзядулі, педагогі… У кожнага з удзельнікаў – свая група падтрымкі. Здаецца, хвалююцца яны не менш, чым артысты…

Сёлетні калядны фестываль стаў самым маштабным: ён сабраў каля двухсот выступоўцаў. Бешанковічы, Чашнікі, Язна – прыехалі на Лепельшчыну і госці. Ужо ў фае можна было палюбавацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю дзяцей – вітражы, тканкавыя лялькі, анёлы з выцінанкі… Тэму Раства дзеці адлюстравалі не толькі ў розных сюжэтах, але і ў разнастайных тэхніках.

«Віфлеемская зорка» стала яркай падзеяй раёна, якая аб’ядноўвае людзей рознага пакалення. Дала старт фестывалю намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Бароха.

З Раством Хрыстовым павіншаваў прысутных благачынны цэркваў Лепельскай акругі протаіерэй Адам Каледа.

У песнях, вершах і сцэнках распавядалі юныя артысты гісторыю з’яўлення ў свеце Богамладенца Ісуса. Харавое спевы і сольныя выступленні, яркія касцюмы і прадуманыя дэталі – было відаць, да гэтага свята рыхтаваліся доўга і старанна.

Пра тое, што пакора ўзнагароджваецца, даказваюць выхаванцы нядзельнай школы храма Раства Хрыстова. У іх сцэнцы «Раство» прыклад паслушэнства паказвае «Елачка» (Ліза Броўўкіна), за сваё цярпенне стала галоўным атрыбутам свята. «Залатое сэрца» – такую песню прысвячаюць духоўным настаўнікам госці з пасёлка Язна. А выхаванцы нядзельнай школы храма Праабражэння Гасподняга ўмомант «прыгажэюць» залу рознакаляровымі шарамі. Вось гэта падарунак для самых маленькіх гледачоў, якія тут жа спяшаюцца стаць іх шчаслівымі ўладальнікамі!

Спецыяльна для каляднай сцэнкі сапраўдныя касцюмы пашылі на заказ прыхажанкі храма іконы Божай Маці «Уладзімірскай» Вольгі Пашкевіч. Лісічка, мышка, зайчык і нават сапраўдны анёл – маляўнічыя і яркія персанажы паказалі сцэнку «Цуд для Насці». Дарэчы, хросную адыграла педагог нядзельнай школы Ірына Атрашкевіч.