У рабочым візіце Віктара Азарёнка сёння таксама значыліся прамая тэлефонная лінія і асабісты прыём грамадзян у будынку Лепельскага райвыканкама. Па тэлефоне да дэпутата звярнуліся 8 жыхароў раёна.
Звароты датычыліся пытанняў бягучага і капітальнага рамонтаў шматкватэрных дамоў, ямачнага рамонту дарог на тэрыторыі горада і сельскіх населеных пунктаў, спілоўвання аварыйных дрэў на могілках, пераносу прыпыначнага пункта, графіка прыёму грамадзян у наступныя месяцы.
Некаторыя пытанні былі зняты падчас гутаркі, частка праблем патрабуюць больш паглыбленага вывучэння і ўзяты дэпутатам на кантроль.
Мелі патрэбу ў дапамозе народнага абранніка і грамадзяне, якія сёння прыбылі да Віктара Уладзіміравіча на асабісты прыём. Электрыфікацыя жылога дома, рэгістрацыя самавольнай пабудовы, рамонт дарожнага пакрыцця, арэнднае жыллё, выкарыстанне чэкаў "Жыллё" на рэканструкцыю дома - гэтых тэм датычыліся звароты лепельчан. Усяго на прыём да дэпутата прыйшлі 6 чалавек.
Атрадна, што сярод тых, хто звярнуўся, былі і тыя, хто прыйшоў да чыноўніка не з просьбай аб дапамозе, а з жаданнем выказаць дэпутату словы падзякі і ўдзячнасці.
— Безумоўна, грамадска-палітычныя мерапрыемствы, шматлікія сустрэчы, удзел у сумесным акцыях, прыёмы грамадзян, прамыя тэлефонныя лініі — асноўныя формы працы з насельніцтвам. І самае галоўнае — усё гэта дае магчымасць быць бліжэй да сваіх выбаршчыкаў: выслухаць і пачуць, чым яны азабочаны, што іх хвораць. Часам дастаткова проста даць параду, пісьменнае тлумачэнне. Ні адно пытанне, праблема, прапанова не застаюцца без увагі, нямала перадаюцца на разгляд у адпаведную профільную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Важна знайсці аптымальны варыянт рашэння і абавязкова дапамагчы чалавеку, - пракаментаваў візіт у раён Віктар Азарёнок.

Яна Міснік. Газета "Лепельскі край"