Віктар Азаронак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сустрэўся з працоўным калектывам ТАА «Майстаршык» у межах Адзінага дня інфармавання «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў»

- Барацьба з кіберзлачыннасцю – актуальная тэма для ўсяго сучаснага свету. У Беларусі прыняты шэраг сістэмных мер, накіраваных на барацьбу з кіберпагрозамі. Праца вядзецца як на дзяржаўным узроўні, так і на карпаратыўным: арганізацыі і прадпрыемствы інвестуюць у кібербяспеку і навучанне супрацоўнікаў. Для барацьбы з кіберпагрозамі на індывідуальным узроўні неабходна павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва, захаванне элементарных правілаў лічбавай гігіены, - падкрэсліў дэпутат у сваім выступленні