24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыцягненні да адказнасці шэрагу службовых асоб, якія не прынялі належных мер па забеспячэнні аб'ектыўнага і справядлівага адбору беларускага прадстаўніка на конкурсе песні "Еўрабачанне". Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Абвешчаны вымову міністру культуры Паўлу Латушку і старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзю Давыдзьку.
Кіраўнік дзяржавы таксама аб'явіў заўвагу кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміру Макею, намесніку прэм'ер-міністра Беларусі Анатолю Тозіку, першаму намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Радзькову.
Міністру культуры і старшыні Белтэлерадыёкампаніі даручана неадкладна вызваліць асоб, вінаватых у скажэнні вынікаў галасавання ў фінале Нацыянальнага музычнага праекта "Еўрафэст".-0-
БЕЛТА
Вінаватыя ў скажэнні вынікаў галасавання ў фінале "Еўрафэсту" будуць звольнены
24.2.20120 праглядаў