16 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцябляне часцей за ўсё здзяйсняюць валютна-абменныя аперацыі з доларам. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў некалькіх банкаўскіх установах абласнога цэнтра. Напрыклад, у Белінвестбанку большасць здзелак па куплі-продажы здзяйсняюцца менавіта з доларамі. Аперацыі з іншымі валютамі складаюць нязначную колькасць здзелак. Аналагічная сітуацыя і ў іншых банках горада. Разам з гэтым практычна ва ўсіх банкаўскіх установах назіраецца тэндэнцыя перавагі куплі валют над продажам. Па словах адказнага работніка Беларусбанка, 14-15 верасня актыўнасць насельніцтва пры здачы валюты ў некалькі разоў перавышала пакупніцкі попыт. У Белінвестбанку са здадзенага насельніцтвам аб'ёму долараў набыта фізічнымі асобамі было толькі каля 14%. "Больш-менш адчуваецца попыт на долар", - канстатавалі ў Прыёрбанку.-0-

БЕЛТА