Віцябляне падчас дабрачыннай акцыі-кірмашу "Шукаю сябра-2" у падтрымку Віцебскага прытулку для бяздомных жывёл змогуць узяць сабе дадому сабаку, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Віцябляне падчас дабрачыннай акцыі-кірмашу "Шукаю сябра-2" у падтрымку Віцебскага прытулку для бяздомных жывёл змогуць узяць сабе дадому сабаку, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Акцыя-кірмаш пройдзе 13 кастрычніка з 11.00 да 14.00 на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо Віцебска "Дзвіна". Падобнае мерапрыемства ўжо праводзілі ў красавіку 2017 года. Тады 12 жывёл знайшлі гаспадароў і дом, былі сабраны грошы, прадукты і рэчы, неабходныя прытулку.
"У праграме цяперашняй акцыі выстава сабак і катоў з прытулку, на якой госці змогуць не толькі пазнаёміцца з гадаванцамі, але і выбраць сабе сябра, які спадабаўся. Пройдзе таксама святочны канцэрт, можна будзе купіць сувеніры і вырабы ручной працы, арганізуюць розныя гульні, конкурсы і майстар-класы. Увесь прыбытак ад акцыі-кірмашу пойдзе на патрэбы прытулку", - адзначылі арганізатары.
Акрамя таго, будзе працаваць фотавыстава гадаванцаў, якія не змаглі трапіць на акцыю, і пункты збору прадметаў і прадуктаў для прытулку. А ўсе неабыякавыя, хто возьме жывёлу сабе дадому, атрымаюць падарункі ў выглядзе сродкаў па доглядзе за новым сябрам.
Ініцыятарамі і арганізатарамі акцыі выступіў клуб ЮНЕСКА "Прайд" сярэдняй школы №21 Віцебска, вучні гімназіі №3 і прытулак для бяздомных жывёл пры падтрымцы кампаніі па вытворчасці ветэрынарнай фармацэўтыкі.