1 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянін атрымаў тэрмін за давядзенне жонкі да замаху на самагубства, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік пракурора Першамайскага раёна Віцебска Дзмітрый Арэхва. На працягу трох месяцаў 39-гадовы жыхар абласнога цэнтра сістэматычна ў п'яным выглядзе прыгнятаў, прыніжаў і збіваў жонку, пагражаючы жанчыне жорсткай расправай. 17-гадоваму сыну, які заступаўся за маці, ён таксама не аднойчы пагражаў забойствам. У адзін з дзён віцяблянка, якая не вытрымала здзекаў блізкага чалавека і жыцця, што ператварылася ў пекла, вырашыла скончыць жыццё самагубствам. Напісаўшы перадсмяротную запіску з абвінавачваннем у сваёй смерці мужа, жанчына прыняла смяротную дозу лекаў і адправіла смс-паведамленне аб рашэнні здзейсніць самагубства ўчастковаму. Неадкладнае рэагаванне супрацоўніка праваахоўных органаў на атрыманае пасланне дазволіла прадухіліць суіцыд. Дзеянні ж мужчыны органы правапарадку ацанілі ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам: за катаванні і давядзенне да замаху на самагубства ён асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-

БЕЛТА