30 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянін асуджаны да шасці месяцаў арышту за пагрозу забойства маці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Дзяніс Аляксеенка. На працягу паўгода 45-гадовы жыхар абласнога цэнтра перыядычна збіваў сваю маці-пенсіянерку, якая пражывала разам з ім. У стане алкагольнага ап'янення ён біў жанчыну, каб атрымаць грошы на набыццё чарговай порцыі спіртнога. Затым выбачаўся і абяцаў, што гэта было ў апошні раз. Доўгі час яна трывала, але апошні выпадак, які адбыўся ў студзені гэтага года і ледзь не каштаваў ёй жыцця, усё ж прымусіў звярнуцца ў міліцыю. Праведзенай судова-псіхіятрычнай экспертызай віцяблянін прызнаныдзеяздольным. Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў мужчыну вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт.154 (катаванне) і арт.186 (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці) КК РБ. Акрамя арышту ён асуджаны да прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-

БЕЛТА