28 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянін і яго цешча на працягу трох гадоў вялі парнасайты, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Антон Зыкаў.
З 2007 года сціплы работнік прыватнай мэблевай фірмы абласнога цэнтра, які валодае дастаткова шырокімі ведамі ў рабоце з камп'ютэрнай тэхнікай, займаўся распрацоўкай, напаўненнем і актуалізацыяй дзесяці сайтаў з парнаграфічным зместам. Да затратнага па часе працэсу хлопец 1986 года нараджэння прыцягнуў цешчу, мэнэджара па продажах. Актыўная дзейнасць каманды прафесіяналаў прыцягнула ўвагу супрацоўнікаў Інтэрпола ў 2010 годзе: сігналы аб распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў у Інтэрнэце сталі паступаць у праваахоўныя органы Беларусі з краін блізкага замежжа і нават з Германіі.
Расследаванне дзейнасці сямейнага падраду заняло амаль год, а аб'ём крымінальнай справы, узбуджанай па арт.343 ч.2 КК РБ, заняў 12 тамоў. За выраб, захоўванне з мэтай распаўсюджвання і рэкламаванне парнаграфічных матэрыялаў, выяў, здзейсненых групай асоб па папярэдняй змове з выкарыстаннем Інтэрнета, мужчына і яго 44-гадовая цешча асуджаны на тры і два гады пазбаўлення волі адпаведна з адтэрміноўкай выканання пакарання на год і шэсць месяцаў. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-
БЕЛТА
Віцяблянін з цешчай тры гады вялі парнасайты
28.4.20120 праглядаў