11 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянін скандалу ад жонкі аддаў перавагу крымінальнай адказнасці: са страху перад жонкай мужчына інсцэніраваў уласнае рабаванне, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Віцебска Яўгенія Пруднікава. Непрацуючы 23-гадовы жыхар абласнога цэнтра паведаміў жонцы, што нарэшце знайшоў працу. Маладая жанчына, якая чакала зарплаты мужа, з радасцю сустракала яго ў знамянальны дзень. Аднак яе надзеям не наканавана было спраўдзіцца - абяцаных Br521 тыс. яна так і не ўбачыла. "Мяне абрабавалі!" - паведаміў з парога муж, прад'явіўшы ў якасці доказу разбіты нос і парваную куртку. Для большай дакладнасці і важкасці сваіх слоў хлопец звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прынялі заяву пацярпелага, папярэдзіўшы аб крымінальнай адказнасці за дачу ілжывых паказанняў. Калі правесці неапытную жонку маладому мужчыну, які паспеў стаць бацькам, удалося, то падмануць супрацоўнікаў праваахоўных органаў не атрымалася. Неўзабаве сапраўдная карціна была цалкам устаноўлена. За свае дзеянні з улікам "чыстай" да гэтага здарэння біяграфіі, наяўнасці на ўтрыманні малалетняга дзіцяці мужчына асуджаны да году і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.-0-

БЕЛТА