11 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцяблянка затрымана з буйной партыяй гераіну, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва УУС Віцебскага аблвыканкама. Мясцовая жыхарка 1970 года нараджэння была затрымана супрацоўнікамі праваахоўных органаў з гераінам, дастаўленым са Смаленскай вобласці. Канфіскаваная партыя аб'ёмам 2,4 г прызначалася для збыту праз кола знаёмых віцябляніцы. У дачыненні да жанчыны ўзбуджана крымінальная справа па арт.328 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў". Вядзецца следства.-0-

БЕЛТА