Кіраўнік вобласці звярнуў увагу на кааперацыю, рэалізацыю сумесных праектаў, у тым ліку ў межах Саюзнай дзяржавы. На тэрыторыі Петрадварцоўскага раёна размешчаны шэраг унікальных прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, гадзіннікавы, металаапрацоўчы і завод «Машрыбпрам», птушкафабрыка, даччынае прадпрыемства канцэрна BSH Hausgeräte па вытворчасці халадзільнікаў і пральных машын.

Што аб'ядноўвае Віцебшчыну і Пецяргоф - пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна з кіраўніком адміністрацыі Петрадварцоўскага раёна Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Якушавым. На парадку дня – пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва.

Візіт расійскай дэлегацыі адбыўся ў рамках Дзён Санкт-Пецярбурга ў Мінску, прымеркаваных да 25-годдзя ўсталявання партнёрскіх сувязяў паміж гарадамі і сустрэчы губернатара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Беглова з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Як адзначыў Аляксандр Субоцін, горад на Няве для Віцебскага рэгіёна з'яўляецца стратэгічным напрамкам развіцця супрацоўніцтва, перш за ўсё, у рэальным сектары эканомікі.

 Мы павялічваем нашы знешнегандлёвыя кантакты. Па выніках мінулага года выйшлі на сумесны таваразварот у 137 млн долараў. Прадпрыемствы Віцебшчыны пастаўляюць у Санкт-Пецярбург малочную прадукцыю, тэлевізары, поліэтылен, шклавалакно, кабель, ільняныя тканіны, абутак, медыцынскія прыборы і іншыя тавары, – адзначыў Аляксандр Субоцін.

Са свайго боку Віцебская вобласць у частцы прамысловай вытворчасці адрозніваецца ад астатніх рэгіёнаў Беларусі найбольшай разнастайнасцю. Прысутнічае нафтахімія, дрэваапрацоўка, станкабудаванне, тэкстыльная і абутковая і іншыя галіны, развіты аграпрамысловы комплекс.

Таму, падкрэсліў Аляксандр Субоцін, для нас партнёрства з Санкт-Пецярбургам і, у прыватнасці, з Петрадварцовым раёнам, з'яўляецца найважнейшым складнікам у стварэнні сумеснага канкурэнтнага прадукту. Нямала важна, што ў нашых суседзяў ёсць порт, што будзе спрыяць прасоўванню прадукцыі прадпрыемстваў Віцебшчыны ў гарады Расіі і іншыя краіны.

– Гораду Пецяргофу, які ўваходзіць у склад Петрадварцовага раёна, прысвоены статус навукаграда Расіі. Віцебская вобласць таксама валодае высокім навукова-даследчым патэнцыялам, які арыентаваны на прыкладныя даследаванні ў сферы біятэхналогій і біябяспекі, сельскай гаспадаркі, тэкстыльнай і абутковай прамысловасці. Мы гатовыя абмяркоўваць перспектывы супрацоўніцтва па гэтых напрамках, – растлумачыў Аляксандр Субоцін і дадаў, што, як і ў нашых суседзяў, у Віцебшчыны багатая гісторыка-культурная спадчына і вялікі турыстычны патэнцыял.

Аляксандр Якушаў перакананы, што Петрадварцоваму раёну таксама ёсць што прапанаваць. Акрамя супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай сферы, гэта праекты ў галіне турызму. Галоўнымі славутасцямі раёна з'яўляюцца палацава-паркавыя ансамблі Пецяргоф, Араніенбаўм і Канстанцінаўскі палац.

Крыніца