7 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Адкрытае абласное свята-конкурс вырабаў лоскутнага шыцця "Здраўнеўская палітра-2011" пройдзе 9 верасня ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
У конкурсе прымуць удзел каля 60 майстрыц з Віцебскай, Магілёўскай абласцей, Мінска, Санкт-Пецярбурга і Рыбінска (Расія). Сярод іх як ужо досведчаныя майстры і мастакі, так і студэнты ВНУ і ССНУ. На конкурс заяўлена амаль сотня работ, якія будуць ацэчвацца па чатырох намінацыях: "Лоскутная пластыка", "Лоскутнае шыццё", "Касцюмы і аксэсуары", "Арт-квілт".
Азнаёміцца з конкурснымі вырабамі можна будзе да 30 верасня на выстаўках у Віцебскім абласным краязнаўчым музеі (ВАКМ) і Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (ВАМЦНТ). Галоўныя падзеі свята адбудуцца 9 верасня. Так, члены журы і ўдзельнікі ў гэты дзень правядуць агляд прадстаўленых экспазіцый, прымуць удзел у майстар-класах "Лялька-скрутка" і "Лоскутная птушка", наведаюць музей-сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва. У родавым маёнтку знакамітага мастака адбудзецца экскурсія па сядзібе і парку, знаёмства з прадстаўленай па-за конкурсам экспазіцыяй лоскутных вырабаў майстрыц полацкага народнага клуба "Рошва", чаяванне з абмеркаваннем конкурсу, а таксама ўзнагароджанне аўтараў лепшых работ.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць ВАКМ, ВАМЦНТ пры падтрымцы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама.-0-
БЕЛТА
Віцебск 9 верасня стане цэнтрам лоскутнага шыцця
7.9.20110 праглядаў