23 мая, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Віцебск і Орша рыхтуюцца да сустрэчы ўдзельнікаў велапрабегу Саюзнай дзяржавы "Моладзь Расіі і Беларусі - дарога ў будучыню Саюзнай дзяржавы", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка.
Велапрабег прысвечаны чарговай гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Правядзенне сумесных маладзёжных мерапрыемстваў Расіі і Беларусі з'яўляецца адным з напрамкаў фарміравання ў моладзі духоўна-маральных каштоўнасных установак на стваральную актыўнасць, развіццё культурных сувязей у маладзёжным асяроддзі і патрыятычнае выхаванне, падкрэсліў суразмоўца. Велапрабег пачынаецца ў Смаленскай вобласці. У Беларусі ён пройдзе па тэрыторыі трох абласцей - Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай і завершыцца 27 мая на Кургане славы. У велапрабегу прымуць удзел каля 60 чалавек ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.
Віцебская вобласць 24 мая першай з беларускіх рэгіёнаў сустрэне ўдзельнікаў міждзяржаўнай маладзёжнай акцыі. У Віцебску маладыя людзі адпачнуць і на наступны дзень адправяцца ў Оршу, дзе наведаюць ваенны мемарыял і прымуць удзел у семінары-практыкуме "Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу моладзі Саюзнай дзяржавы". Далей іх шлях пройдзе на Магілёў, Беразіно і Барысаў. Тут іх чакаюць сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, наведванне мемарыяла "Брылёўскае поле".-0-
БЕЛТА
Віцебск першым з беларускіх гарадоў сустрэне маладзёжны велапрабег Саюзнай дзяржавы
23.5.20120 праглядаў