20 верасня ў Віцебску разгорнецца маштабная выстаўка-продаж «Восеньскі карагод», дзе сваю прадукцыю прадставяць установы адукацыі Віцебскай вобласці. На пляцоўцы ля Палаца спорту з 8:00 да 15:00 наведвальнікаў чакае шырокі асартымент тавараў, майстар-класы, забавы і пачастункі.

У кірмашы возьмуць удзел не менш за 25 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і школы з 12 раёнаў вобласці.

На «Восеньскім карагодзе» можна будзе набыць:

- сельскагаспадарчую прадукцыю,

- расаду і саджанцы,

- вырабы з тканіны, дрэва і металу,

- прадукцыю мастацка-прыкладнай творчасці.

Акрамя таго, для ўсіх жадаючых будуць арганізаваны майстар-класы, а таксама разгорнецца «Горад майстроў», дзе можна будзе ўбачыць працу рамеснікаў і набыць унікальныя вырабы ручной працы. Яркім дадаткам стануць фотазоны, дзе можна будзе зрабіць памятныя здымкі.

Наведвальнікаў кірмаша таксама чакае праца міні-кафэ з шырокім выбарам страў беларускай кухні: кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, дранікі, юшка і многае іншае.

Асаблівая ўвага будзе нададзена ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і педагагічнай працы, а таксама заслужаным настаўнікам і работнікам сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для іх прадугледжана зніжка 10% на ўсю рэалізуемую прадукцыю.

У межах выстаўкі-продажу адбудзецца канцэрт з удзелам лепшых дзіцячых творчых калектываў Віцебскай вобласці.

Не выпусціце магчымасць наведаць яркае і цікавае мерапрыемства, падтрымаць мясцовыя ўстановы адукацыі і набыць якасную прадукцыю па даступных цэнах!

vitebsk-region.gov.by