Арганізатарамі традыцыйнай маштабнай акцыі, накіраванай на папулярызацыю ўнутранага турызму, выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызму і запрашаюць стаць удзельнікамі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» усе вобласці краіны. А менавіта – турыстычныя аб'екты: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы і г.д. Падчас акцыі будуць прапанаваны бясплатныя экскурсіі і квесты, майстар-класы, дні адкрытых дзвярэй, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні і многае іншае.
Усяго для бясплатнага наведвання будзе адкрыта каля 500 аб'ектаў у краіне!
Ужо вядома, што да акцыі далучаецца Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова. На бясплатныя экскурсіі гараджан і гасцей Віцебска запрашае 6 чэрвеня а 12.00 – па плошчы Перамогі, а 7 чэрвеня а 12.00 – па музеі М. Ф. Шмырова і Успенскай горцы. Пачата папярэдні запіс у групы па тэлефоне: 26- 51- 15.
У акцыі прыме ўдзел Музей Марка Шагала ў Віцебску. Гэта ўстанова культуры 5 чэрвеня запрашае на адну бясплатную экскурсію (11.00) у Дом-музей Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай, 11 і адну бясплатную экскурсію (14.00) у Арт-цэнтр Марка Шагала на вуліцы Савецкай, 25.
Працягваецца прыём заявак на ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», якія неабходна падаць да 27 мая, запоўніўшы гугл-форму на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.
Усе жадаючыя наведаць экскурсіі, дні адкрытых дзвярэй, дэгустацыі і іншыя мерапрыемствы акцыі змогуць азнаёміцца са спісам удзельнікаў ужо з 27 мая на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызму.