Віцебская абласная філармонія запускае новы праект – джаз-кафэ Mitsenko Project, першы канцэрт якога запланаваны на 30 лістапада, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Віцебская абласная філармонія запускае новы праект – джаз-кафэ Mitsenko Project, першы канцэрт якога запланаваны на 30 лістапада, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Ідэйным натхняльнікам праекта з'яўляецца саліст-віртуоз, імправізатар – скрыпач Уладзіслаў Міцэнка. Музыкант граў з Джаз-Саўнд-Клубам Яўгена Уладзімірава (Мінск), з Давідам Галашэкіным (Масква) падчас яго канцэрта ў Мінску. А цяпер віцебская філармонія вырашыла прыцягнуць свайго саліста, а таксама такіх выканаўцаў, як Вольга Барбак (клавішы, вакал), Радзівон Рабров (бас-гітара) Аляксандр Кданюк (ударныя), каб арганізаваць свой цыкл канцэртаў джазавай музыкі.
Першыя наведвальнікі джаз-кафэ сапраўды трапяць у атмасферу кафэ – у фае другога паверха філармоніі. Сядзячы за столікам, тут можна выпіць каву і паслухаць музыку. Для першага вечара ў джаз-меню ўключаны самыя вытанчаныя "стравы": Барт Ховард "Fly me to the moon", Бобі Труб "Route 66", Джэймс Браўн "I feel good", Тоні Рэніс "Quando, quando, quando", Фрэнкі Валі "Can't take my eyes off you" і іншыя.
Акрамя таго, вядучыя раскажуць пра джаз і прапанаваныя творы. Можна ўступіць у дыялог і задаць пытанні выканаўцам. Першы канцэрт мае аглядны характар – падарожжа ў асобна ўзятую музычную краіну. Затым аўтары збіраюцца прапанаваць тэматычныя вечары і абяцаюць "шмат рознага джазу".
У пэўным сэнсе, новы праект філармоніі – яшчэ адна спроба адрадзіць віцебскія традыцыі джазавай школы. У 1970-х, калі музыка такога роду лічылася маральна разлагаючай, "аплотам буржуазнай культуры", у Віцебску змаглі ацаніць прыгажосць эстэтыкі джаза. У горадзе праходзіў адзіны ў СССР фестываль традыцыйнага джаза "Парад дыксілендаў". Былі ў абласным цэнтры нават "Джаз-параход" і "Джаз-трамвай". А яшчэ – фестываль "Віцебская восень", арганізатарам якога стаў Радзівон Бас, шмат гадоў узначальваў "Славянскі базар". Дзякуючы ўсяму гэтаму горад унесены ў "Вялікую энцыклапедыю джаза". І калі нават цяпер фестывалі і канцэрты такога музычнага напрамку здараюцца значна радзей, у горадзе ёсць знатная публіка – сапраўдныя гурманы, якія чакаюць новы праект абласной філармоніі з нецярпеннем.