2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцебская і Гродзенская вобласці лідзіруюць ва ўборцы бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Паводле даных на 2 кастрычніка, заданне тут выканана ўжо на 72,5% і 68,7% адпаведна. Усяго гаспадаркі Беларусі ўбралі ўраджай бульбы з 33,7 га, што складае больш чым 61% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана пры гэтым звыш 825 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 245,2 ц/га. Самыя высокія паказчыкі ў Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях – у сярэднім з 1 га тут збіраюць 276,3 ц, 269 ц і 260,2 ц бульбы. Фермерскія гаспадаркі рэспублікі накапалі каля 121 тыс. т бульбы пры ўраджайнасці 270,6 ц/га. Больш за 105,5 тыс. т бульбы засыпана на насенне. Гэта больш за 36% задання. -0-

БЕЛТА