19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцебская і Магілёўская вобласці завяршылі закладку бульбы ў стабілізацыйныя фонды на міжсезонне 2012/2013 з перавыкананнем плана. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік упраўлення харчовых тавараў Міністэрства гандлю Святлана Слінько.
Па даных на 19 кастрычніка, у Віцебскай вобласці звыш устаноўленага закладзена 10,9 тыс.т бульбы (у 1,8 раза больш), у Магілёўскай - 1,5 тыс.т. У цэлым у абласцях і Мінску ў стабфонды закладзена ўжо 68,8 тыс.т бульбы, або 102% устаноўленага урадам задання.
Віцебскі рэгіён перавыканаў даведзенае заданне і па іншых пазіцыях. У прыватнасці, фруктаў тут нарыхтавана на 1,7 тыс.т, або ў 2 разы больш, морквы і цыбулі - у 1,2 раза больш (на 0,3 тыс.т і 0,8 тыс.т адпаведна), капусты - на 1,6 тыс.т больш.
Усяго ж па рэспубліцы на міжсезонны перыяд закладзена 11,5 тыс.т капусты (33% задання), 9,2 тыс.т морквы (52%), 7,4 тыс.т буракоў (56%), 10,5 тыс.т рэпчатай цыбулі (61%), а таксама 11,5 тыс.т фруктаў (72%).
Як адзначыла начальнік упраўлення, работа па стварэнні запасаў харчовых тавараў на міжсезонны перыяд працягваецца і будзе завершана ва ўстаноўленыя ўрадам тэрміны.
Святлана Слінько нагадала, што ў мэтах поўнага забеспячэння насельніцтва прадуктамі раслінаводства сёлетняга ўраджаю ў абласцях і Мінску штотыдзень праводзяцца сельскагаспадарчыя кірмашы, у якіх прымаюць удзел сельгасвытворцы рэспублікі, а таксама фізічныя асобы. Праведзена ўжо 1256 кірмашоў, на якіх рэалізавана прыкладна 15 тыс.т плодаагародніннай прадукцыі.-0-
БЕЛТА
Віцебская і Магілёўская вобласці завяршылі закладку бульбы на міжсезонне 2012/2013
19.10.20120 праглядаў