5 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебская міліцыя па першым патрабаванні зорных гасцей "Славянскага базару" гатова прадаставіць ім дадатковую ахову, паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Яўсееў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дадатковая ахова артыстаў, а таксама спецсуправаджэнне іх транспарту прадастаўляецца па запыце дырэкцыі фестывалю ў выпадку, калі туды звяртаецца артыст. Па словах начальніка УУС, у папярэднія гады з падобнымі пажаданнямі звярталіся два-тры расійскія артысты, сёлета такіх просьбаў пакуль не паступала.
Супрацоўнікі міліцыі будуць несці ахову грамадскага парадку ў 13 гасцініцах і інтэрнатах, вызначаных для пражывання гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару", а таксама на 40 аб'ектах грамадскага харчавання. Акрамя таго, на галоўнай канцэртнай пляцоўцы фестывалю - у Летнім амфітэатры падчас канцэртаў будуць дзяжурыць 50 супрацоўнікаў міліцыі.-0-
БЕЛТА
Віцебская міліцыя па першым запыце зорак "Славянскага базару" гатова прадаставіць ім ахову
5.7.20120 праглядаў