У школах Віцебскай вобласці актыўна ўкараняюць навучанне асновам робататэхнікі. Пра гэта заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.
У школах Віцебскай вобласці актыўна ўкараняюць навучанне асновам робататэхнікі. Пра гэта заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома.
У Віцебску сёння адбылася сесія абласнога Савета дэпутатаў, на якой Дзмітрый Хома быў асноўным дакладчыкам па пытанні "Аб рабоце органаў, якія ажыццяўляюць кіраванне ў сферы адукацыі, па забеспячэнні якасці адукацыі і развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў праз рацыянальнае выкарыстанне фінансавых сродкаў". Ён падкрэсліў, што для забеспячэння высокай якасці адукацыі пастаянна ўдасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база, павышаецца прафесійны ўзровень кадраў.
"У развіццё адукацыі ў 2017 годзе ўкладзены грашовыя сродкі больш, чым у 2015-м і 2016-м разам узятых, - сказаў Дзмітрый Хома. - Гаворка ідзе не толькі пра капітальныя рамонты школ. Набываюцца аўтобусы для падвозу дзяцей, кабінеты фізікі і хіміі камплектуюцца сучасным абсталяваннем, вядуцца закупкі камп'ютарных класаў, мультымедыйнага абсталявання і іншых сучасных сродкаў навучання".
"Мы набываем робататэхніку і развіваем гэта напрамак ва ўстановах адукацыі. Спадзяемся, што за гэты год зможам аснасціць школы ўсіх райцэнтраў, каб праз новыя формы ўдасканальваць веды нашых дзяцей, павышаць якасць адукацыі", - заявіў начальнік упраўлення.
Да "Дажынак" 2017 года самым сучасным абсталяваннем аснасцілі школу ў Дубровне. "У тым ліку набылі робататэхніку. Такое ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дазваляе на годным узроўні арганізаваць працэс навучання і павысіць якасць адукацыі. Ужо ёсць вынікі. Школьнікі райцэнтра годна ўдзельнічаюць у прадметных алімпіядах, турнірах па робататэхніцы", - канстатаваў Дзмітрый Хома.