28 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебская вобласць да 15 сакавіка павінна падрыхтавацца да правядзення веснавых палявых работ. Такіх задач паставіў сёння на пасяджэнні перад кіраўнікамі раёнаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Агульная патрэба ў грашовых сродках для правядзення пасяўной складае ў рэгіёне Br1,8 трлн., у тым ліку Br198,3 млрд. - на набыццё паліўна-змазачных матэрыялаў (без уліку ўласных сродкаў прадпрыемстваў), Br185 млрд. на закупку сродкаў абароны.
Гатоўнасць тэхнікі ў цяперашні час складае ад 77% да 85%. Касаючыся пытанняў яе эксплуатацыі, старшыня аблвыканкама акцэнтаваў увагу на неабходнасці поўнай загрузкі энергонасычаных трактароў і беражлівых адносінах да тэхнікі. Ён забараніў праводзіць яе спісанне, пакуль не будуць прыняты ўсе меры па аднаўленні. "Калі ж зусім машына вычарпала свой рэсурс - аддавайце сельсаветам", - падкрэсліў губернатар. Таксама старшыня аблвыканкама даручыў распрацаваць комплекс мер па процідзеянні крадзяжам паліва і прыпіскам у перыяд уборачнай. "За час пасяўной крадзецца 30%-40% дызпаліва. Неабходна цалкам выключыць падобныя факты", - сказаў ён.
Акрамя таго, загадзя варта паклапаціцца пра ўмовы працы механізатараў: прадумаць арганізацыю гарачага харчавання, забеспячэння спецадзежай і іншыя пытанні. У прыватнасці, да пачатку правядзення пасяўной неабходна прыбраць хмызняковую расліннасць з палёў. У цэнтры ўвагі кіраўнікоў у перыяд веснавых палявых работ павінны знаходзіцца рацыянальнае стаўленне да выкарыстання мінеральных угнаенняў, дысцыпліна і няўхільнае выкананне работнікамі патрабаванняў аховы працы.
Агульная пасяўная плошча Віцебскай вобласці ў 2012 годзе складзе 873 тыс.га, у тым ліку 500 тыс.га, або 57,3%, зоймуць збожжавыя і зернебабовыя. Пад тэхнічныя культуры адведзена 120 тыс.га (13,7%), бульба - 5 тыс.га (0,6%), агародніна адкрытага грунту - 1,8 тыс.га (0,2%), кармавыя культуры - 246,2 тыс.га (28,2%).-0-
БЕЛТА
Віцебская вобласць да 15 сакавіка павінна падрыхтавацца да правядзення веснавых палявых работ - А.Косінец
28.2.20120 праглядаў