Віцебская вобласць лідзіруе ў рэспубліцы па аб'ёмах нарыхтоўкі кармоў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, у рэгіёне ўжо нарыхтавана каля 13,7 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.

"Пасля першых укосаў адрасла паўнавартасная атава. Другім укосам плануем убраць травы з плошчы 140 тыс. га. Гэта як мінімум дадасць яшчэ 5 ц кармавых адзінак. І з кукурузных палёў разлічваем атрымаць дзесьці 8 ц. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы плануем нарыхтаваць па 27-28 ц кармавых адзінак", - адзначылі ў камітэце.
Гаспадаркі рэгіёну ўжо пачалі выбарачна ўбіраць рапс. Да жніва ў самай паўночнай вобласці краіны плануюць прыступіць прыкладна праз два тыдні. Збожжавымі ў рэгіёне занята больш за 343 тыс. га.