У бягучым навучальным годзе школьнікі і гімназісты Віцебскай вобласці атрымалі 124 дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З гэтай нагоды ў канцэртнай зале "Віцебск" адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў.

У бягучым навучальным годзе школьнікі і гімназісты Віцебскай вобласці атрымалі 124 дыпломы на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З гэтай нагоды ў канцэртнай зале "Віцебск" адбылося ўрачыстае ўшанаванне пераможцаў.

Каманда паўночнага рэгіёну краіны заняла першае месца сярод абласцей і другое пасля Мінска (127 дыпломаў). Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў адзначыў, што сістэма адукацыі вобласці другі год запар прызнана лепшай у Беларусі. "Вынік сведчыць аб тым, што мы на правільным шляху. І тыя рэформы, якія пачалі разам рэалізоўваць некалькі гадоў таму, паказваюць гэта. Усё рабілася і робіцца дзеля ведаў нашых дзяцей. Стабільна паляпшаюцца вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, рэспубліканскага конкурсу работ навучэнцаў даследчага характару, заключнага этапу алімпіяды па вучэбных прадметах", - сказаў губернатар. Аблвыканкам дапамагае ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, якія плённа працуюць з адоранымі дзецьмі. За чатыры гады на гэта было накіравана амаль Br1,9 млн.

Мікалай Шэрстнёў падзякаваў настаўнікам і выкладчыкам ВНУ за працу. Найбольшую колькасць перамог атрымалі навучэнцы настаўніцы інфарматыкі гімназіі №8 Віцебска Веранікі Лакцінай (9), настаўніцы матэматыкі гімназіі №2 Віцебска Святланы Матросавай (7), настаўніцы матэматыкі гімназіі №8 Віцебска Наталлі Дабравольскай (5) і іншых. "Па-сапраўднаму ўмацаваць моц нашай краіны, палепшыць дабрабыт народа могуць толькі разумныя, адукаваныя, высокапрафесійныя людзі. Таму дзяржава цэніць і стымулюе працу педагагічных калектываў устаноў адукацыі, навучэнцаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў", - дадаў кіраўнік рэгіёну.