Віцебская вобласць найбольш поўна выкарыстоўвае магчымасці інтэрнэту ў інфармаванні насельніцтва аб ходзе выбарчай кампаніі. Пра гэта заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, перад пачаткам семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Віцебску.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што ход выбарчай кампаніі ў Віцебскай вобласці шмат у чым падобны з гэтым працэсам у іншых рэгіёнах, але мае і свае асаблівасці. Сярод пазітыўных момантаў - высокі ўзровень кадраў, якія займаюцца на прафесійным узроўні арганізацыяй выбараў. "У Віцебскай вобласці выконваюцца ўсе нашы рэкамендацыі. У пытаннях інфармавання насельніцтва праз глабальную сетку рэгіён ідзе наперадзе - тут найбольш поўна выкарыстоўваюцца магчымасці інтэрнэту", - сказала яна. Старшыня ЦВК падкрэсліла, што рэгіён вылучаецца бездакорнай працай сайтаў, якія інфармуюць выбаршчыкаў аб выбарах.
Учора ў Мінску быў дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні працы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Сёння вучоба праходзіць у Віцебску. Аналагічныя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх рэгіёнах краіны.
Што тычыцца этапаў выбарчай кампаніі, то дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп будуць прымацца па 14 снежня ўключна. Тэрміны вылучэння кандыдатаў - з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі працягнецца да 18 лютага. Дэпутатам мясцовага Савета можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у сілу прафесійнай дзейнасці. Таксама маюць права вылучацца грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Мясцовыя выбары прызначаны на 18 лютага 2018 года.