Галоўнай тэмай стане роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Актыўны ўдзел у форуме прыме Віцебская вобласць. Работа па падрыхтоўцы да гэтай штогадовай маштабнай падзеі вялася загадзя.
Як паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама, у яе ходзе з пачатку бягучага года ўжо быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Гэта пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Тыва Расійскай Федэрацыі і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам; дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязяў паміж Аршанскім раёнам і горадам Цвер; дагавор аб супрацоўніцтве паміж ВДУ імя П. М. Машэрава і Нацыянальным дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры, спорту і здароўя імя П. Ф. Лесгафта (Санкт-Пецярбург); дагавор аб супрацоўніцтве паміж Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам і Бранскім філіялам Расійскай эканамічнай універсітэта імя Г. В. Пляханава.
Шэраг дамоўленасцей аб эканамічным супрацоўніцтве трэба будзе замацаваць подпісамі падчас форуму. У гэтыя дні плануецца да падпісання Пагадненне паміж урадам Пензенскай вобласці і Віцебскім аблвыканкамам аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязяў у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. Таксама падрыхтавана дарожная карта на 2022–2025 гады па рэалізацыі Пагаднення паміж урадам Саратаўскай вобласці і Віцебскім аблвыканкамам аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах. Чакаецца заключэнне Пагаднення аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Наваполацкім гарвыканкамам і адміністрацыяй Астроўскага раёна Пскоўскай вобласці.
Прамыя сувязі ўмацоўваюць і суб'екты гаспадарання. У перыяд падрыхтоўкі да IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 28 прадпрыемстваў вобласці ўжо падпісалі 142 камерцыйныя кантракты. Сума меркаванага экспарту — 3,8 мільярда расійскіх рублёў і 3 мільёны долараў. Дарэчы, у перыяд падрыхтоўкі і правядзення леташняга форуму рэгіёнаў нашых краін 22 суб'екты гаспадарання Віцебскай вобласці падпісалі 159 экспартных камерцыйных кантрактаў на 53,3 мільёна долараў. З году ў год, ад форуму да форуму партфель заказаў становіцца цяжэйшым.
У цэлым Віцебская вобласць падтрымлівае знешнегандлёвыя адносіны з 95 дзяржавамі свету. Доля Расійскай Федэрацыі ў абароце складае 68,3 працэнта, у тым ліку ў экспарце — 35,7 працэнта, у імпарце
— 87,9 працэнта.Віцебская вобласць падпіша шэраг пагадненняў на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Гродне
1.7.20220 праглядаў
Па выніках студзеня — сакавіка гэтага года нашы прадпрыемствы забяспечылі таваразварот з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі ў аб’ёме 1,3 мільярда долараў, экспарт прадукцыі склаў 248,9 мільёна долараў (тэмп росту да студзеня — сакавіка 2021 года — 102,4 працэнта).
З пачатку года ажыццяўляецца супрацоўніцтва з усімі федэральнымі акругамі Расійскай Федэрацыі, экспартна-імпартныя аперацыі — з 75 рэгіёнамі. На найбліжэйшыя рэгіёны Цэнтральнай федэральнай акругі, уключаючы Маскву, прыпала 65 працэнтаў экспарту.
У структуры экспарту ў суседнюю краіну пераважаюць спажывецкія тавары — 43,8 працэнта, з іх харчовыя — 23,2 працэнта. На долю прамежкавых тавараў прыпала 42,4 працэнта экспарту, інвестыцыйных — 8,2 працэнта. Штогадовы аб’ём экспарту харчавання ў Расійскую Федэрацыю складае каля 280 мільёнаў долараў. Прадпрыемствы Віцебскай вобласці пастаўляюць у Расію ў першую чаргу прадукцыю нафтахімічнай галіны (поліэтылен, хімічныя валокны, шклавалакно), малочную прадукцыю, трыкатажныя і швейныя, дываныя вырабы, абутак, ільняныя тканіны, станкі. У сваю чаргу адтуль мы імпартуем нафтапрадукты, хімічныя прадукты, збожжа, металы, скуру, тэкстыльную сыравіну, спажывецкія тавары і абсталяванне.
Вялікая ўвага надаецца ўмацаванню міжрэгіянальнай дагаворнай базы з расійскімі партнёрамі, дзейнічае 26 двухбаковых пагадненняў аблвыканкама і больш за 100 — раёнаў і гарадоў Віцебскай вобласці з адпаведнымі тэрытарыяльнымі суб'ектамі Расіі. Міжрэгіянальная праца з абласцямі краіны-суседкі канкрэтызуе ўзаемныя мерапрыемствы як у эканамічнай, так і сацыяльнай сферах, дазваляе на пастаяннай аснове захоўваць дыялог паміж суб'ектамі гаспадарання.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by