14 верасня, Віцебск /Сяргей Кочетов - БЕЛТА/. Аб'ём экспарту Віцебскай вобласці ў студзені-ліпені бягучага года ўзрастаў больш чым у 1,5 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Па выніках знешнеэканамічнай дзейнасці за сем месяцаў (без уліку нафтапрадуктаў) вобласць выйшла на станоўчае сальда як па таварнай прадукцыі - $78 млн., так і па паслугах - $24 млн. Сёння намаганні органаў улады і кіраўнікоў прадпрыемстваў накіраваны на мінімізацыю негатыўных наступстваў, якія адбыліся ў краіне, у гэтай працы асаблівая ўвага надаецца імпартазамяшчэнню і нарошчванню экспарту, падкрэсліў Алег Мацкевіч. "Выхад на станоўчае сальда з'яўляецца галоўным паказчыкам выніковасці праводзімай працы ў гэтых напрамках", - адзначыў ён. Па выніках 2011 года мяркуецца, што станоўчае сальда знешнеэканамічнай дзейнасці вобласці складзе каля $120 млн. (без уліку нафтапрадуктаў). У вобласці будзе працягвацца праца і аказвацца падтрымка па рэалізацыі імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных праектаў, тым больш што па многіх імпартных пазіцыях у вобласці ёсць патэнцыял для арганізацыі вытворчасці прадукцыі, упэўнены Алег Мацкевіч.-0-

БЕЛТА