10 кастрычніка, Баравуха /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Віцебскі аблвыканкам і дэпутаты аблсавета прынялі рашэнне аб выдзяленні Br200 млрд. на падрыхтоўку спартсменаў вобласці да Алімпійскіх гульняў у Сочы. Пра гэта сёння на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лыжаролернай трасы ў Наваполацкім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Акрамя ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы наваполацкага вучылішча, у Гарадоцкім раёне прадугледжваецца стварыць спартыўную базу для падрыхтоўкі спартсменаў па зімовых відах спорту. "Спорт - гэта не толькі фактар здароўя, гэта яшчэ і важная састаўная частка знешняй і ўнутранай палітыкі. Калі над трыбунамі падымаецца сцяг Беларусі і гучыць гімн краіны, гэта сведчанне таго, што краіна надае велізарную ўвагу сацыяльна-эканамічнаму развіццю і фарміруе чалавечы капітал", - падкрэсліў Аляксандр Косінец.
Акрамя спорту высокіх дасягненняў, у вобласці надаецца пільная ўвага развіццю масавай фізічнай культуры. У бягучым годзе ў некалькіх райцэнтрах вобласці пачалі працаваць спартыўныя комплексы, завяршаецца будаўніцтва Лядовага палаца ў Воршы. У Полацку ў жылым мікрараёне запланавана будаўніцтва спартыўнай базы на плошчы 10 га.-0-
БЕЛТА
Віцебская вобласць выдзеліць Br200 млрд. на падрыхтоўку сваіх спартсменаў да Алімпійскіх гульняў у Сочы
10.10.20120 праглядаў