25 кастрычніка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Гаспадаркі Віцебскай вобласці плануюць завяршыць усе палявыя ўборачныя сельгасработы да канца кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Так, на працягу бліжэйшых двух дзён будзе прыбраны ўраджай бульбы. Паводле даных на 25 кастрычніка, гэтая культура прыбрана на 99,6% плошчаў. Работу на бульбяным полі завяршылі ўсе раёны, за выключэннем Віцебскага, дзе пад бульбу адведзены самыя вялікія ў вобласці плошчы, пры гэтым засталося сабраць ураджай менш чым з 30 га. Усяго па вобласці выкапана звыш 133,4 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 207,3 ц/га. Найбольшы ўклад у агульнаабласны паказчык па бульбе ўнеслі гаспадаркі Талачынскага (выкапана амаль 32,6 тыс.т), Віцебскага (каля 25 тыс.т) і Полацкага (каля 10 тыс.т) раёнаў. У гэтых жа раёнах, а таксама ў Шумілінскім ураджайнасць бульбы перавысіла 200 ц/га, спецыялісты Талачынскага кансервавага завода атрымалі ўраджайнасць 527,7 ц/га.
Агароднінныя культуры прыбраны на 95,3% плошчаў. Так, завяршаюць збіраць капусту чатыры раёны вобласці - ім засталося прыбраць менш за 13% плошчаў. Усяго сабрана амаль 9 тыс.т капусты пры сярэдняй ураджайнасці 368,1 ц/га.
Буракі і моркву засталося прыбраць толькі ў Віцебскім раёне.
Аграрыі вобласці маюць намер да канца бягучага тыдня разабрацца з кармавой кукурузай, якую завяршаюць прыбіраць гаспадаркі дзевяці раёнаў. Усяго гэтая культура прыбрана на плошчы амаль 103 тыс.га, што складае 98,7% плана. Валавы збор зялёнай масы выходзіць на ўзровень у 3,5 млн.т пры сярэдняй ураджайнасці амаль 340 ц/га. Акрамя таго, прыбрана на зерне больш за 1,2 тыс.га пасеваў кукурузы, намалочана звыш 9,7 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці 77,1 ц/га.
Усяго нарыхтавана кармоў на ўзроўні 1,35 млн.т кармавых адзінак, што складае 106,3% задання. Забяспечанасць кармамі на ўмоўную галаву набліжаецца да 29,2 ц.-0-
БЕЛТА
Віцебская вобласць завяршае палявыя ўборачныя сельгасработы
25.10.20110 праглядаў