Аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць пасадку бульбы і агародніны адкрытага грунту, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Аграрыі Віцебскай вобласці завяршаюць пасадку бульбы і агародніны адкрытага грунту, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
У рэгіёне поўнасцю выканана заданне па сяўбе морквы (106 га, або 101% да плана), буракоў (45 га, або 100%) і цыбулі (42 га, або 131%). Капуста пасаджана на плошчы 51 га (42% да задання), бульба - на 1,7 тыс. га (90% адпаведна). Пасадка апошняй культуры сёлета павялічана на 200 га да 2,1 тыс. га.
Цяпер у цэнтры ўвагі аграрыяў паўночнага рэгіёну кукуруза, плошчы якой сёлета таксама значна выраслі. Культурай ужо занята 91,3 тыс. га, або 76% да плана. Летась на гэту дату было пасеяна 71,7 тыс. га, або каля 72%. У ліку лідараў - Лепельскі (89,9% да задання), Чашніцкі (89,1%), Талачынскі і Дубровенскі (па 86%) раёны. Толькі падбіраюцца да экватара працаўнікі вёскі Ушацкага раёна, якія пазней за астатніх прыступілі да сяўбы кукурузы, бо былі засяроджаны на групе ранніх яравых збожжавых і зернебабовых. "Цяпер у раёне на гэтыя работы кінуты ўсе сілы, мясцовыя аграрыі ўжо набралі максімальны тэмп", - адзначылі ў аблсельгасхарчпрадзе.
Пэўныя карэктывы ў працу на ўсёй тэрыторыі вобласці ўносіць дажджлівае надвор'е, аднак аграрыі Віцебшчыны маюць намер укласціся ў намечаны тэрмін па сяўбе кукурузы - да 25 мая.